Прыгажосць выратуе свет……

29.04.2020

“Прыгажосць выратуе свет……”

  Значная частка нашага грамадства нарадзілася ў вялікай і магутнай краіне – СССР. Гэта была ўнікальная краіна, якая імкнулася пабудаваць больш справядлівае і чалавечнае грамадства. На жаль, не атрымалася. Не будзем спыняцца на прычынах і выніках гэтай геапалітычнай катастрофы – распада СССР. Аб гэтым няхай спрачаюцца гісторыкі, палітолагі і іншыя. Тэма гэтай невялікай замалёўкі – адна з тых карысных традыцый, якая захавалася  ў нас ад жыцця ў савецкім грамадстве, правядзенне дзяржаўнага суботніка. 25.04.2020 наша ўстанова адукацыя актыўна прыняла ўдзел у гэтым агульнаграмадскім мерапрыемстве. Напачатку  з адказнымі асобамі, а гэта настаўнік абслугоўваючай працы Чарняк І.М., загадчык гаспадаркі Пікіна І.А., былі вызначаны месцы і аб’ём работы. Загаддзя калектыў школы быў папярэджаны аб часе правядзення суботніка. І ў назначаны час наш дружны калектыў выйшаў на работу па ўпарадкаванню школьнай і прылягаючай тэрыторыі. Наш “слабы пол” быў накіраваны на ўзрыхленне кветнікаў і клумб, а мужчыны заняліся перасадкай дрэў і кустарнікаў, рамонтам прылягаючай гравійнай дарогі. Хутка праляцеў час і стала відаць работа нашага калектыву. Мы зрабілі свет крыху прыгажэйшым, і гэта галаўнае ў гэтым мерапрыемстве. А прыгажосць, як вядома, выратуе свет…..

 

Дырэктар школы                                                             А.А.Шчасны

ФОТООТЧЁТ