Межшкольный факультатив "История Беларуси"

Руководитель ресурсного центра - Гончаренко Наталья Алексеевна, учитель истории и обществоведения, высшая квалификационная категория

Расписание занятий

Понедельник - 15.20 - 16.05

Учебная программа занятий межшкольного факультатива

развернуть

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЕННІ

 

  1. Дадзеная вучэбная праграма заняткаў «Ад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі да Рэспублікі Беларусь: выбар шляхоў развіцця» (далей – вучэбная праграма) прызначана для XIкласа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Вучэбная праграма разлічана на 35 гадзін (1 гадзіна ў тыдзень).
  3. Мэта – авалоданне вучнямі асновамі ведаў аб падзеях, з’явах, працэсах, тэндэнцыях у гісторыі Беларусі другой паловы 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст., пададзеных рэпрэзентатыўна ў форме адпаведных дакументаў і матэрыялаў крыніцазнаўчага характару у іх узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці.
  4. Задачы:

сістэматызацыя і абагульненне тэарэтычнага, факталагічнага і ацэначнага кампанентаў вучэбных гістарычных ведаў аб гісторыі Беларусі  другой паловы 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст.;

асэнсаванне навучэнцамі тэндэнцый і перспектыў развіцця беларускага грамадства ў пасляваенны час і на сучасным этапе і фарміраванне на гэтай падставе інтэлектуальных якасцей асобы, неабходных для аналізу сацыяльнай рэчаіснасці і прагназіравання ўласнай жыццядзейнасці, у тым ліку прафесійнага самавызначэння;

фарміраванне грамадзянскага патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за культурна-гістарычныя дасягненні беларускага народа.

  1. Рэкамендуемыя формы і метады навучання: арганізацыя ў максімальнай ступені самастойнай практыка-арыентаванай дзейнасці вучняў па засваенні адпаведнага зместу праз фарміраванне адпаведных уменняў, звязаных з арыентацыяй у вучэбным інфармацыйным асяроддзі.
  2. Вучні, якія засвоілі змест прапанаванай вучэбнай праграмы, павінны:

6.1. ведаць:

накірункі эвалюцыі эканамічнага становішча і савецкай палітычнай сістэмы ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (далей – БССР) у перыяд пасляваеннага аднаўлення;

асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускага народа ў другой палове 1950-х–1980-я гг.;

сутнасныя рысы беларускай савецкай літаратуры і мастацтва;

тэндэнцыі і перспектывы станаўлення і развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь;

6.2. умець:

суадносіць (параўноўваць) адпаведныя падзеі, з’явы і працэсы айчыннай і сусветнай гісторыі найноўшага часу на падставе пісьмовых гістарычных крыніц рознага характару;

тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж узаемаабумоўленымі гістарычнымі падзеямі, з’явамі і працэсамі;

ацэньваць вынікі дзейнасці гістарычных асоб і дзеячаў культуры і характарызаваць матывацыйную аснову іх дзейнасці;

адрозніваць гістарычныя факты ад іх інтэпрэтацыі;

канкрэтызаваць з дапамогай дакументаў і матэрыялаў тэарэтычныя высновы і паняцці;

супастаўляць і тлумачыць розныя пункты гледжання на гістарычныя падзеі, прадстаўленыя ў дакументах;

ажыццяўляць пошук, збор, сістэматызацыю і абагульненне  неабходнай гістарычнай інфармацыі, прадстаўленай у крыніцах рознага тыпу.

 

ГЛАВА 2

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

 

ХІ класс (35 гадзін)

 

Уводзіны (1 гадзіна)

БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. (6 гадзін)

Працоўны гераізм насельніцтва Беларусі пры пераадоленні наступстваў вайны. Характарыстыка і вызначэнне крыніц працоўнага энтузіязму і ролі сацыялістычнага спаборніцтва ў аднаўленні і развіцці прадпрыемстваў народнай гаспадаркі БССР у гады чацвёртай пяцігодкі.

Пасляваенная індустрыялізацыя БССР: яе асаблівасці і вынікі. Вызначэнне апераджальнай ролі цяжкай прамысловасці ў гады пятай пяцігодкі. Выхад на новы ўзровень прамысловага развіцця. Асаблівасці аднаўлення сельскай гаспадаркі. Меры па аднаўленні сельскай гаспадаркі. Характарыстыка метадаў правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі.

Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Вызначэнне ролі і месца Камуністычнай партыі Беларусі ў савецкай грамадска-палітычнай сістэме. Характарыстыка сутнасці марксісцка-ленінскай ідэалогіі.

БССР у другой палове 1950-х–1980-я гг.: дасягненні і праблемы грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця (13 гадзін)

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 1950-хпершай палове 1960-х гг. Парадак правядзення выбараў у Саветы дэпутатаў працоўных. Характарыстыка дзейнасці К.Т. Мазурава. Характарыстыка дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да царквы.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў другой палове 1950-х–першай палове 1960-х гг. Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Вызначэнне індустрыяльнага характару эканомікі БССР. Умовы жыцця насельніцтва.

Грамадска-палітычнае становішча ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. Роля дэпутатаў у грамадскім і сацыяльна-эканамічным жыцці насельніцтва рэспублікі. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі Камуністычнай партыі. Характарыстыка дзейнасці П. М. Машэрава.

Канстытуцыя 1978 г. Канстытуцыя 1994 г., 1996 г.

Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. Вызначэнне месца і ролі БССР у адзіным народнагаспадарчым комплексе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (далей  – СССР). Роля сацыялістычнага спаборніцтва ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дасягненні гаспадаркі БССР у міжнародным падзеле працы.

Развіццё сацыяльнай сферы. Параўнальны аналіз узроўню жыцця насельніцтва  БССР  на  працягу  другой  паловы  1960-х – першай   палове

1980-х гг. з сучасным. Вызначэнне характэрных рысаў паўсядзённага жыцця жыхароў БССР.

Грамадскасць БССР у падзеях міжнароднага жыцця. Водгукі і рэакцыя насельніцтва БССР на падзеі «Карыбскага крызісу» і падзеі 1968 г. у Чэхаславакіі. Вызначэнне ролі жанчын-прадстаўніц БССР у рэалізацыі палажэнняў міжнародных дамоўленасцей аб рэалізацыі праў жанчын.

Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця ў другой палове 1980-х гг. Неабходнасць пераадольвання зніжэння тэмпаў эканамічнага росту. Характарыстыка праграмы пераходу БССР да рыначнай эканомікі. Вызначэнне ролі калгасна-саўгаснай формы вытворчасці ў развіцці аграрнага сектара эканомікі.

Сацыяльна-эканамічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (далей – АЭС) для насельніцтва Беларусі. Вызначэнне характару аварыі на АЭС як тэхнагеннай катастрофы і яе наступстваў для насельніцтва забруджаных раёнаў Беларусі і яе гаспадаркі. Параўнанне пазіцыі прадстаўнікоў улады і грамадскасці па пытанні пераадолення сацыяльных наступстваў аварыі.

Вызначэнне палажэнняў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у другой палове 1950-х–              1980-я гг. Вызначэнне ролі вышэйшай і ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнага навучання ў сацыяльна-эканамічным развіцці БССР. Вызначэнне характару ідэалагічнай работы сярод вучнёўскай моладзі па яе выхаванні. Характарыстыка дасягненняў вучоных БССР у фарміраванні індустрыяльнага грамадства ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Статус беларускай мовы ў другой палове 1950-х–1980-я гг. Характарыстыка нацыянальных адносін у СССР ва ўмовах існавання канцэпцыі аб фарміраванні новай гістарычнай супольнасці – савецкага народа. Вызначэнне прычын абмежавання ўжытку беларускай мовы. Характарыстыка падыходаў да вырашэння моўнага пытання ў БССР. Роля заканадаўчага афармлення статусу беларускай мовы.

Месца беларускай савецкай літаратуры ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі ў другой палове 1950-х–1980-я гг. Афіцыйная і ўласная пазіцыі беларускіх пісьменнікаў пры асвятленні тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў творах I. Шамякіна, В. Быкава, А. Адамовіча. Адлюстраванне лёсаў беларусаў у творчасці I. Мележа. Гістарычная тэматыка ў творчасці У. Караткевіча.

Беларускае савецкае мастацтва ў другой палове 1950-х–1980-я гг. Вызначэнне парадку ажыццяўлення метаду сацыялістычнага рэалізму ў беларускім кінамастацтве. Адлюстраванне тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх скульптараў. Вызначэнне музычных захапленняў беларускай моладзі.

 

Рэспубліка беларусь у 1991–2008 гг: станаўленне і развіццё

(12 гадзін)

Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 1990 г. у вызначэнні шляху развіцця Беларусі ва ўмовах нарастання крызісных з’яў. Вызначэнне ролі Белавежскага пагаднення ў спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – СНД).

Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1990-х гг.-пачатку XXI ст. Асновы дзяржаўнага ладу суверэннай Рэспублікі Беларусь у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996 і 2004 гг.). Вызначэнне асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. і яго вынікі. Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь. Героі Беларусі.

Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Характарыстыка прычын эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь, якое склалася ў першай палове 1990-х гг. Вызначэнне шляхоў пераадолення крызісных з’яў у эканоміцы і пераходу да рыначных адносін.

Вызначэнне ролі рашэнняў Усебеларускіх народных сходаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь. Характарыстыка сутнасных рыс беларускай мадэлі сацыяльнаарыентаванай рыначнай эканомікі і механізмаў яе рэалізацыі.

Індэкс чалавечага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Вызначэнне прычын дэмаграфічнага становішча ў Рэспубліцы Беларусь. Характарыстыка асноўных накірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Сусветны фінансава-эканамічны крызіс і вызначэнне шляхоў пераадолення яго наступстваў у Рэспубліцы Беларусь.

Міжнароднае становішча і знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь. Характарыстыка ролі суверэннай Рэспублікі Беларусь у абнаўленні дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (далей – ААН). Ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у ААН.

Вызначэнне характару інтэграцыі Рэспублікі Беларусь на былой постсавецкай прасторы з краінамі СНД. Месца і роля Беларусі ў Еўразійскім эканамічным супольніцтве. Характарыстыка інтэграцыйнага працэсу Беларусі і Расіі. Вызначэнне перспектыў стварэння Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй.

Характарыстыка геапалітычнага становішча Рэспублікі Беларусь і шматвектарнасці яе знешняй палітыкі. Роля Беларусі ў ажыццяўленні дзейнасці Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Вызначэнне перспектыў удзелу Рэспублікі Беларусь у праграмах «Партнёрства дзеля міру» і «Усходняе партнёрства».

Развіццё навукі, адукацыі і культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Першы з’езд вучоных Беларусі і роля навукі ў інавацыйным развіцці Беларусі. Характарыстыка працэсу мадэрнізацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Вызначэнне становішча беларускай мовы і яе ролі ў захаванні культурна-гістарычнага асяроддзя беларускага народа.

Адлюстраванне гістарычнага мінулага беларускага народа ў творах сучаснай беларускай літаратуры і мастацтва. Дасягненні беларускіх спартсменаў.

Падагульненне вывучанага (1 гадзіна)

 

Рэзерв вучэбнага часу (1 гадзіна

свернуть

Календарно-тематическое планирование занятий

развернуть

ПРЫКЛАДНАЕ ТЭМАТЫЧНАЕ

планаванне

міжшкольнага факультыва

па прадмету "Гісторыя Беларусі"

 

 

Назва тэмы

Кол-

сць

гадз.

Дата

1.     

Уводзіны.

1

 

2.     

Працоўны гераізм насельніцтва Беларусі пры пераадоленні наступстваў вайны.

1

 

3.     

Пасляваенная індустрыялізацыя БССР: яе асаблівасці і вынікі. Асаблівасці аднаўлення сельскай гаспадаркі.

1

 

4.     

Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

1

 

5.     

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 1950-х–першай палове 1960-х гг.

1

 

6.     

Грамадска-палітычнае становішча ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.

1

 

7.     

Канстытуцыя 1978 г. Канстытуцыя 1994 г., 1996 г.

1

 

8.     

Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў другой палове 1950-х–першай палове 1960-х гг.Канстытуцыя 1978 г. Канстытуцыя 1994 г., 1996 г.

2

 

9.     

Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.

1

 

10.  

Развіццё сацыяльнай сферы.

1

 

11.  

Грамадскасць БССР у падзеях міжнароднага жыцця.

1

 

12.  

Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця ў другой палове 1980-х гг.

1

 

13.  

Сацыяльна-эканамічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі для насельніцтва Беларусі.

1

 

14.  

Вызначэнне палажэнняў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

1

 

15.  

Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у другой палове 1950-х– 1980-я гг.

1

 

16.  

Статус беларускай мовы ў другой палове 1950-х–1980-я гг.

1

 

17.  

Месца беларускай савецкай літаратуры ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі ў другой палове 1950-х–1980-я гг.

1

 

18.  

Беларускае савецкае мастацтва ў другой палове 1950-х–1980-я гг.

1

 

19.  

Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

2

 

20.  

Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1990-х гг.-пачатку XXI ст.

1

 

21.  

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.

1

 

22.  

Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

1

 

23.  

Вызначэнне ролі рашэнняў Усебеларускіх народных сходаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь.

1

 

24.  

Індэкс чалавечага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

1

 

25.  

Сусветны фінансава-эканамічны крызіс і вызначэнне шляхоў пераадолення яго наступстваў у Рэспубліцы Беларусь.

1

 

26.  

Міжнароднае становішча і знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь.

1

 

27.  

Вызначэнне характару інтэграцыі Рэспублікі Беларусь на былой постсавецкай прасторы з краінамі СНД.

2

 

28.  

Характарыстыка геапалітычнага становішча Рэспублікі Беларусь і шматвектарнасці яе знешняй палітыкі.

1

 

29.  

Развіццё навукі, адукацыі і культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

1

 

30.  

Адлюстраванне гістарычнага мінулага беларускага народа ў творах сучаснай беларускай літаратуры і мастацтва.

1

 

31.  

Падагульненне вывучанага

1

 

 

34 гадзіны. 1 час рэзерв.

 

 

 

свернуть
Ещё в этом разделе