Прыгажосць вакол нас
26.01.2019Кожны год наша школа адзначаецца як адна з лепшых школ, якія дасягнулі поспехаў у азеляненні сваёй тэрыторыі. Над гэтым працуе ўвесь наш калектыў, як дарослыя, так і дзеці. Мы імкнемся зрабіць прыгожым не толькі кожны куточак нашага школьнага двара, але і прылягаючую тэрыторыю: пустэчу мы ператварылі ў даволі прывабную тэрыторыю. Пры гэтым не шкадуем пасадачны матэрыял сваім аднавяскоўцам, арганізацыям-суседзям.
Кветкі ўпрыгожваюць нашу школу з ранняй вясны да першых марозаў. І нават зімой тэрыторыя выглядае даволі цікава за кошт пасадак вечназялёных культур. Самшыты, баданы, розныя віды туй і ядлоўцаў, эфектна падстрыжаныя, шыкоўна выглядаюць на фоне белага снегу.
У працэсе работы мы стараемся прывіць дзецям любоў да працы на зямлі, сфарміраваць ў іх эстэтычны густ. І нашы намаганні не праходзяць дарэмна. Тры гады запар на ўзроўні раёна мы з’яўляліся прызёрамі абласнога агляду-конкурсу па навядзенню парадку і азеляненню тэрыторый устаноў адукацыіі “Прекрасней станет Брестчина моя”, а ў 2018 годзе атрымалі ў гэтым конкурсе дыплом ІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
У плане азелянення і добраўпарадкавання тэрыторыі нашай школы ў нас яшчэ ёсць многа задумак, таму што няма межаў дасканаласці. Няхай будзе прыгожым куточак зямлі, дзе мы жывем, вучымся і працуем!
Чарняк І.Н., настаўніца абслуговай працы.