Яндекс.Метрика

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

22.01.2019

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

                                               Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

                                           Ды, калі ты не бязродны сын,

                                            Гавары са мной па - беларуску

                         Яўгенія Янішчыц

   Вядомыя словы Яўгеніі Янішчыц сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”, які праходзіў з 14 па 19 студзеня 2019 года. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага краю – мэта ўсіх спланаваных мерапрыемстваў.

   Першы дзень пачаўся акцыяй “Любімае роднае слова”. Усе ўдзельнікі з вялікім задавальненнем выказвалі сваю павагу да роднай мовы, беларускага слова. Для вучняў шостага і сёмага класа была праведзена інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат”. Вучні дзясятага і адзінаццатага класа прадэманстравалі свае сілы ў інтэлектуальна- пазнавальнай гульні.

   Другі дзень прайшоў пад назвай “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па - беларуску”. Дарослыя і дзеці – усе прымалі ўдзел у акцыі “Жыві, мова”. На працягу дня размаўлялі на беларускай мове. У гэты дзень вучні паспрабавалі свае сілы ў гульні “Літарынка”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Пекун Кацярына і Федасюк Вікторыя, вучаніцы 7 класа.

   Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў, які праходзіў у трэці дзень. Вучні дзявятага класа спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

   Чацвёрты дзень пачаўся конкурсам газет “Зямля пад белымі крыламі”. Лепшымі газетамі прызнаны: газета вучаніцы 7 класа Псоцік Марыі і газета вучняў 10 класа. Вучні восьмага класа паказалі свае веды па беларускай мове ў конкурсе “Лепшыя беларусазнаўцы”.

   Асноўнай падзеяй пятага дня стаў конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове “Паэтычны вернісаж”. Пераможцамі сталі: Пракопчык Лізавета, Друк Ірына, Кірылка Кацярына, Казадой Настасся, Пашкавец Карына.

   Незабыўнае ўражанне засталося пасля акцыі “Смак беларускай мовы”. Дзеці з захапленнем малявалі розныя прадметы і называлі іх па-беларуску.

   Завяршыўся тыдзень мерапрыемствам для вучняў 5-9 класаў “З родным словам круглы год”.

   Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова” прайшоў на добрым узроўні. Паказаў, што вучні нашай школы цікавяцца фальклорам, нацыянальнай спадчынай, беларускай мовай і літаратурай. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах.

   Для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запомніць надоўга. Застаецца толькі выказаць словы падзякі ўсім, хто прымаў удзел у мерапрыемствах на працягу тыдня.

Псоцік Н.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

   

  

поделиться в: