Яндекс.Метрика

Кракаўскія калядныя батлейкі

10.12.2018

8 снежня, напярэдадні зімовых святаў, вучні 11 класа наведалі выставу “Кракаўскія калядныя батлейкі” ў Музеі Беларускага Палесся. Выстава падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава і Польскім Інстытутам.

Кракаўскія батлейкі – гэта багата аздобленыя калядныя сцэны з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX ст., распаўсюдзілася ў XX ст. і культывуецца дагэтуль, з'яўляючыся правобразам сучасных батлеек.

На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды. Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з персанажамі гістарычнымі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напр., Трубачом, панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.

В.А. Шульган, класны куріаўнік 11 класа


поделиться в: