Да метадычнай дасканаласці

29.10.2018

    24 кастрычніка на базе ДУА “Высокаўская сярэдняя школа імя Дняпроўскай флатыліі” Пінскага раёна адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў працоўнага навучання на тэму “Кампетэнтнасны падыход як магчымасць павышэння якасці адукацыі на ўроках абслуговай працы”.

    Удзельнікаў пасяджэння сустрэў дырэктар школы – Шчасны Адам Аляксандравіч. З прывітальным словам выступілі вучні 4 класа, якія расказалі аб камфортных умовах навучання ў школе і запрасілі наведаць музейны вугалок, прысвечаны Дняпроўскай флатыліі.

     Вельмі плённай была сустрэча за круглым сталом, дзе педагогі абмяняліся вопытам: Кароль С.С. расказала аб механізмах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе працоўнага навучання, Свірыдовіч І.А.- аб сучасных інфармацыйна- педагагічных тэхналогіях на ўроках працоўнага навучання як фактары фарміравання жыццёвай кампетэнтнасці навучэнцаў, Прэснякова І.А. паведаміла пра сучасныя падыходы да праектавання вучэбных заняткаў па працоўнаму навучанню.

    Чарняк І.М.падзялілася вопытам арганізацыі факультатыўнага занятку ў пятым класе па тэме “Выраб беларускай народнай Лялькі-Траўніцы”. Кожны ўдзельнік пасяджэння атрымаў сувенір – Ляльку- Траўніцу.

    На прыканцы сустрэчы госці мелі магчымасць прадэгуставаць стравы беларускай народнай кухні.

Псоцік Н.І.