Экскурсія для дапытлівых

27.11.2017

    25 лістапада музей Якуба Коласа, які знаходзіцца  ў вёсцы Пінкавічы, гасцінна расчыніў свае дзверы перад дапытлівай дзятвой. Вучні 3 класа з задавальненнем разглядалі шматлікія экспанаты музея. Юныя экскурсаводы пад кіраўніцтвам Жанны Мікалаеўны Верыч  правялі цікавую экскурсію. Яны расказалі абэкспазіцыі, прысвечанай  элементам паўсядзённага быту жыхароў вескі Пінкавічы канца XIX – пачатку XX стагоддзя,а потым пазнаёмілі дзяцей з дакументамі і фотаздымкамі, якія сведчаць аб дзейнасці школы ў Пінкавічах, калі ў ёй працаваў Якуб Колас. Менавіта на Піншчыне Якуб Колас распачынаў сваю працу і літаратурную дзейнасць.

  Многа новага, цікавага і карыснага даведаліся трэцякласнікі, пазнаёміўшыся з экспазіцыямі музея. Вялікі дзякуй экскурсаводам.

Пекун Л.П., класны кіраўнік 3 класа