"Хуткія, лоўкія, дужыя"

26.11.2016

Пад такім дэвізам у суботу прайшла Спартландыя ў школе. Спаборнічалі паміж сабой 2 зборныя каманды вучняў 1-4 класаў: "Чэмпіёны" (хлопчыкі) і "Лідэр" (дзяўчынкі).

Спачатку першынство захапіла каманда хлопчыкаў, ў хуткасці ім не было роўных. Але дзяўчынкі не "падалі духам". У тых конкурсах, дзе трэба было праявіць лоўкасць, увагу і цярпялівасць пры выкананні заданняў, каманда "Лідэр" пачала перамагаць.

 

Такім чынам, сустрэча закончылася вынікам 5:5. Перамагла дружба. Каманды атрымалі салодкія прызы.