І цікава і смачна
01.11.2016На асенніх канікулах вучні 2 і 3 касаў наведалі Мотальскі музей народнай творчасці.
Дзеці пазнаёміліся з экскпазіцыяй музея, з цікавасцю разглядалі матэрыялы з гісторыі ткацкай вытворчасці, народнага промыслу, сялянскага побыту вёскі Моталь. Далей экскурсантаў чакаў музейна-педагагічны занятак "Як кашуля у полі вырасла".
Дзяўчынкі не толькі паглядзелі майстар-клас па прадзенні кудзелі, але і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачых на спецыяльна вырабленых для дзяцей маленькіх станках.
У канцы экскурсіі вучняў частавалі гарбатай з "мотальскімі прысмакамі".
Маляўка Л.І.