Яндекс.Метрика

Літаратурная гасцёўня “Кожны з нас прыпасае радзімы куток, каб старасці чэрпаць адкуль успаміны”

20.02.2016

Спадчына! Я кое простае слова і які няпросты сэнс!

Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўседы памятаць, што мы беларусы, што жывём на зямлі беларускай. Давайце ж пройдземся сцежкамі памяці беларускага народа.

Есць два непрырыўныя паняцці: родная старонка і яе мова. Кожны год у нашай краіне 21 лютага адзначаецца Міжнародня дзень роднай мовы. Мы, са сваімі вучнямі таксама адзначылі гэтае свята. Літаратурная гасцёўня “Кожны з нас прыпасае радзімы куток, каб старасці чэрпаць адкуль успаміны” адчыніла дзверы для навучэнцаў 5-8 класаў. Вучні прачыталі цудоўныя вершы аб роднай мове, якія напісалі Я. Янішчыц, Я. Купала, М. Танк.

Затым навучэнцы разам з настаўніцай Барыцэўскай Н.А. сдзейснілі падарожжа па прадметных станцыях. Заданні былі вельмі цікавыя, дзеці з захапленнем адказвалі на пытанні, адгадвалі рэбусы, загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі. Закончылі падарожжа па станцыях беларускай песняй "Мой родны кут, як ты мне мілы..."

Жыве мова - жыве народ,

Жыве памяць продкаў

Н.А. Барычэўская

настаўніца беларускай мовы

і літаратуры

поделиться в: