Па мясцінах песняра
10.02.2016
10 лютага навучэнцы 2 і 3 классаў наведалі музей Я. Коласа ў весцы Пінкавічы. Для дзяцей гэтага узросту ўжо вядомы многія творы беларускага пісьменніка, якія яны вывучалі на ўроках беларускай літаратуры. Вучням было цікава паглядзець быт таго часу, як жыў Якуб Колас, як ён працаваў у нашай мясцовасці.