На шляху да лепшага
18.11.2013На шляху да лепшага
18 лістапада ў нашай школе адбыўся кіналекторый “Мы прышлі на свет, каб пазнаць сябе”. Адметнай рысай гэта падзеі было выступленне святара Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Купяцічы.
Не першы раз вучні сутыкаюцца з цыклам фільмаў “Прытча”. На гэты раз вучням прапанавалі фільмы, па зместу звязаныя з запаведзямі “Не ўкрадзі” і “Паважай бацькоў сваіх ”.
Але асабліва даходліва прагучалі словы гэтых запаведзей з вуснаў айца Анатолія, які ў сваёй прамове растлумачыў, што неабходна з вялікай павагай ставіцца не толькі да сваіх бацькоў, але і да дзядуль, бабуль, усіх старэйшых людзей.
Такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне ў выхаванні духоўна-маральных каштоўнасцей чалавека. Спадзяёмся, што кожны атрымаў пэўны ўрок і стане хаця б крыху лепшым і больш адказным за свае ўчынкі.