Яндекс.Метрика

Падарожжа ў літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа

14.09.2020

    Цёплым восеньскім днём 11 верасня вучні пятага класа наведалі літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы.

   Экскурсія вельмі спадабалася, нягледзячы на тое, што дзеці былі тут ужо не раз. На парозе  гасцей сустракала прыветлівы экскурсавод – дырэктар музея Верыч Жанна Мікалаеўна. Яна адразу папоўніла веды экскурсантаў новымі цікавымі звесткамі з жыцця Якуба Коласа на Піншчыне.

    Далей эскурсія набыла незвычайны характар: яна прайшла ў форме квэст-гульні. Дзеці з вялікім захапленнем выконвалі заданні з маршрутнага ліста, набываючы новыя веды пра Якуба Коласа, пра яго сям’ю, пра працу.  Школьнікі змаглі далучыцца да мінулага: дзяўчаты паспрабавалі свае ўменні ў “ прыгатаванні кашы ў печы”, хлопцы паспрабавалі пісаць пяром. Вучні былі задаволены.

   Наведванне музея было цікавым і карысным і пакінула шмат добрых уражанняў.

Псоцік Н.І., класны кіраўнік  5 класа

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

поделиться в: