Самы прыгожы школьны двор

21.09.2020

   Цяжка бывае ўтрымаць некалькі гадоў запар  прызавое месца ў адным і тым жа спаборніцтве. Але нам гэта ўдаецца ўжо чацверты  год.  Мы зноўку даказваем, што наша школа  з’яўляецца адной  з лепшых устаноў адукацыі, якія дасягнулі поспехаў у азеляненні сваёй тэрыторыі.  

      Над гэтым працуе ўвесь калектыў нашай школы: і вучні, і педагогі, і тэхнічныя работнікі. Тэрыторыя  выглядае прывабна і радуе вока зеленінай і квеценню з ранняй вясны і да глыбокай восені. Нават зімой  за кошт  пасадак  вечназялёных культур (розных відаў ядлоўцаў, туй, самшытаў, баданаў) на фоне белага снегу наш школьны двор  здаецца  жывым і прывабным.

       Мы імкнемся прывіць дзецям любоў да працы на зямлі, сфарміраваць эстэтычны густ, выхаваць адказнасць і клопат аб тым месцы, дзе мы жывём і працуем.

Чарняк І.М., настаўнік працоўнага навучання

Больш фотаздымкаў глядзі па спасылцы