Свята мовы

25.02.2021

  Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала добрай традыцыяй для Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.  А замежныя мовы, французскую і англійскую, прадстаўляла наша школа.

  Настаўніца Ірына Рыгораўна Гаўрыловіч разам з дзецьмі 9 і 6 класа здзейснілі віртуальную вандройку ў Парыж і пабачылі шмат цікавых месц: Трыумфальная арка, Універсітэт Сарбонна, Эйфелева башня і прагуляліся па Елісейскім палям.  А таксама спявалі караоке вядомыя французскія песні.

  Англійскую мову прадстаўляў настаўнік Віталій Аркадзьевіч Шульган з вучаніцамі 8 класа. Ён на цікавых практыкаваннях паказаў,  як англійская мова пасябравала з беларускай: шмат яе  слоў папоўнілі лексіку беларусаў.

   Нягледзячы на тое, што мы размаўляем на розным мовах, гэтае свята нас абднала!

Віталій Аркадзьевіч Шульган, настаўнік англійскай мовы

Ірына Рыгораўна Гаўрыловіч, настаўніца англійскай мовы