Яндекс.Метрика

Урок ў музеі

10.11.2023

У сузор’і слынных імёнаў, якімі ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу належыць адно з пачэсных месцаў.

10 лістапада вучні 10 класа нашай школы наведалі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў Пінкавічах, дзе дырэктар музея Верыч Жанна Мікалаеўна правяла ўрок-экскурсію. У час экскурсіі вучні пазнаёміліся з малавядомымі старонкамі жыцця і творчасці майстра мастацкага слова, прыгадалі цудоўныя радкі з твораў, сталі ўдзельнікамі міні-пастаноўкі па аповесці “У палескай глушы”.

Змястоўны аповед экскурсавода дазволіў кожнаму з нас у чарговы раз адкрыць для сябе народнага песняра. Пераходзячы з пакоя ў пакой, слухаючы экскурсавода, здаецца, што мы перанесліся ў мінулы час. Асобую атмасферу ўроку падарыла сама атмасфера музея, дзе кожны экспанат захоўвае памяць аб жыцці Якуба Коласа.

Шчыра дзякуем Верыч Жанне Мікалаеўне за гасціннасць і карысны ўрок.

 

Н.І.Псоцік, настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

поделиться в: